Асаблівасцю вайны была яе спантаннасць. Узброеныя сутыкненні пачаліся па ўсёй тэрыторыі Галіцыі, і толькі да сярэдзіны лістапада ўзнік пастаянны фронт. Таксама да сярэдзіны лістапада вайна вялася не прафесійнымі арміямі, а добраахвотніцкімі фарміраваннямі ўкраінцаў і палякаў. 22 лістапада 1918 года польскія войскі ўвайшлі ў Львоў. Адразу пасля ўзяцця горада там адбыўся яўрэйскі пагром. Пасля доўгіх пазіцыйных баёў (зіма 1918—1919 гадоў) польская армія перайшла ў наступ, выбіўшы ўкраінскія войскі ў трохвугольнік смерці. Апошняй спробай украінцаў замацавацца ў Галіцыі быў Чорткаўскі наступ, які завяршыўся правалам. У выніку Украінская Галіцкая Армія пакінула рэгіён і пярайшла ва Украінскую Народную Рэспубліку.